У Пухавіцкім раёне патануў 47-гадовы мужчына, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдніх звестак, у пятніцу раніцай жыхар Мар'інай Горкі ў кампаніі знаёмых знаходзіўся на беразе возера. Праз некаторы час п'яны мужчына пайшоў купацца. Без прыкмет жыцця яго вынялі з вады супрацоўнікі Асвода.