Нідэрланды пададуць пазоў супраць Расіі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека за яе ролю ў збіванні самалёта рэйса MH17 над Данбасам у 2014 годзе, піша Reuters.

Гэтым крокам урад Нідэрландаў хоча падтрымаць асобныя скаргі сваякоў загінулых, якія ўжо звярнуліся ў ЕСПЧ.

Міністр замежных спраў Стэфан Блок заявіў, што такім чынам Нідэрланды адстойваюць справядлівасць для ўсіх 298 ахвяр MH17 17 нацыянальнасцяў і іх сваякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0