Сёння прайшло лёсаванне чвэрцьфіналаў недагулянай праз каранавірус Лігі чэмпіёнаў.
Наступныя пары:
Пераможца пары «МанСіці»/»Рэал» згуляе з пераможцам пары «Ювентус»/»Ліён»
Пераможца пары «Барселона»/»Напалі» згуляе з пераможцам пары «Баварыя»/»Чэлсі».
«Ляйпцыг» згуляе з «Атлетыка»
«Аталанта» — ПСЖ.
***
Матчы Лігі чэмпіёнаў былі прыпыненыя ў сакавіку. У 1/4 фіналу паспелі выйсці «Аталанта», «Атлетыка», «ПСЖ» і «Ляйпцыг».
У 1/8 фіналу турніру засталося правесці наступныя матчы: «Барселона» — «Напалі» (першая гульня — 1:1), «Ювентус» — «Ліён» (0:1), «Баварыя» — «Чэлсі» (3:0) і «Манчэстар Сіці» — «Рэал» (2:1).
Астатнія матчы 1/8 фіналу пройдуць 7-8 жніўня на стадыёнах каманд-гаспадынь без гледачоў.
А вось чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал пройдуць у жніўні ў Лісабоне ў фармаце «фіналу васьмі».
Чвэрцьфіналы будуць праводзіцца з 12 па 15 жніўня, паўфіналы — 18-19 жніўня ў аднаматчавым фармаце.
Фінал запланаваны на 23 жніўня.
Новы сезон Лігі чэмпіёнаў стартуе ў жніўні. Матчы кваліфікацыі будуць складацца з адной гульні. Брэсцкае «Дынама» стартуе з першага раўнда (гульня пройдзе недзе 18-19 жніўня).