Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Адвязка выплаты дзяржпошліны за допуск да ўдзелу ў дарожным руху ад працэдуры дзяржтэхагляду, неаднаразова анансаваная раней, адбудзецца ўжо ў найбліжэйшы час, паведаміла прэс-служба Саўміна са спасылкай на намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Кухарава.

Гэтую інфармацыю Кухараў агучыў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў Лідскага раёна.

«Жыхары Лідскага раёна таксама цікавіліся перспектывамі прыняцця рашэння аб адвязцы праходжання тэхагляду ад выплаты дарожнага збору. Атрымалі адказ: нарматыўныя дакументы ўжо гатовыя, рашэнне будзе прынята ў найбліжэйшы час», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0