Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння падчас сустрэчы з калектывам ЗАТ «Атлант» і ўдзельнікамі студатрадаў, піша БелТА
Лукашэнка сказаў, што ў яго ёсць пральная машына «Атлант», якую яму падарылі на прадпрыемстве, калі запускалі вытворчасць гэтага віду прадукцыі. Да гэтага часу, паводле яго слоў, яна працуе спраўна і без рамонту.
Лукашэнка звярнуў увагу на такую значную перавагу айчыннай тэхнікі, як хуткае і эфектыўнае гарантыйнае абслугоўванне. Гэта датычыцца як бытавой тэхнікі, так і больш складанай - сельскагаспадарчай, легкавых аўтамабіляў.