У Брусэлі на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага парламента 9 ліпеня прайшлі дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі. Сайт Charter97.org падае тэкст выступу кіраўніка дэлегацыі «Еўранэст», былога прэм'ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса:

— Пасля 26 гадоў аўтарытарнага кіравання Лукашэнкі беларускі народ гучна патрабуе змен у сваёй краіне. Гэта можа адбыцца на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня. Сёння сітуацыя не такая, як раней. Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што больш за 50% беларусаў хочуць рэальных змен, і толькі меншасць хоча, каб ён застаўся.

Настроі ў народзе нагадваюць мне нашу балтыйскую рэвалюцыю 1990-х. Беларускія рок-гурты спяваюць папулярныя песні супраць рэжыму. Прадстаўнікі культурнай эліты смела выступаюць на ютубе з антырэжымнымі заявамі. Блогеры ствараюць сапраўдныя анлайн-сеткі супраціву.

Усе яны пераследуюцца рэжымам. Асноўныя канкурэнты Лукашэнкі — Бабарыка і Ціханоўскі — знаходзяцца пад вартай. За апошні месяц колькасць міжнародна прызнаных палітвязняў павялічылася да 30, у тым ліку вядомых апазіцыйных лідараў, такіх як Павел Севярынец.

Сёння мы павінны паслаць тры выразныя і гучныя сігналы:

Першы — грамадзянам Беларусі. Мы салідарныя з вамі ў вашым патрабаванні перамен. Мы будзем абараняць ваша права прымаць пастановы стаць нармальнай еўрапейскай дэмакратычнай краінай.

Другі — ясны сігнал для Лукашэнкі і яго наменклатуры. Калі да 14 ліпеня, на наступным тыдні апазіцыйныя кандыдаты не будуць зарэгістраваныя ўладамі, калі палітычныя зняволеныя і кандыдаты не будуць вызваленыя з турмаў, калі людзей на вуліцах будуць пераследаваць і запалохваць, то будуць санкцыі, адрасныя санкцыі.

Трэці сігнал самім сабе. Мы павінны стаць у поўны рост і абараніць правы нашых суседзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0