Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

У інтэрв'ю ria.ru Лідзія Ярмошына распавяла, што Цэнтрвыбаркам падчас прэзідэнцкай кампаніі атрымлівае ананімныя лісты і званкі з пагрозамі.

«Ананімныя лісты з пагрозамі ў ЦВК прыходзяць па электронным адрасе. Ёсць званкі, яны асабліва актывізаваліся, калі, напрыклад, арыштавалі спадара Бабарыку, і ў нас на гарачую лінію сталі паступаць пагрозы, хоць мы да арышту, натуральна, ніякага дачынення не маем, але нас чамусьці выбралі ў якасці казлоў адпушчэння. Калі вывучыць гэтыя тэксты, відаць, што іх пішуць неадэкватныя людзі», - распавяла Ярмошына.

На яе думку, усе палітычныя кампаніі абуджаюць «пэўныя псіхапатычныя настроі ў людзей, якія псіхалагічна нестабільныя». Пры гэтым кіраўнік ЦВК прызналася, што не карыстаецца паслугамі аховы, і ўдакладніла, што наогул не ходзіць па вуліцах.

Гэта значыць я прыязджаю на працу і еду на машыне дадому, у Дразды. Па сутнасці справы, калі б не абгароджаны пасёлак, у мяне не было б магчымасці дыхаць свежым паветрам», - сказала Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК лічыць бессэнсоўным баяцца альбо не баяцца за сваю бяспеку.

Па яе словах, трэба ў любой сітуацыі «захоўваць прысутнасць духу». Ярмошына таксама звярнула ўвагу, што верыць у праваахоўныя органы Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0