Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы ЗАТ «Атлант», піша БЕЛТА.

«Я прашу рэалізаваць, каб узялі на кантроль. Урад павінен рэалізаваць. Я думаў пра зарплату, як будзем рухацца далей. Трэба ўзяць прыкладна 10 вядучых прадпрыемстваў краіны. Дапусцім, «Атлант», МАЗ, БЕЛАЗ, якія маюць самы высокі ўзровень заробкаў. Наверсе — самая высокая, дзясятае — ніжэй.

Узяць сярэдні заробак гэтых 10 і давесці да выканання ўсіх прыватнікаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Прыватныя прадпрыемствы не могуць плаціць сваім работнікам зарплату ніжэй за тую, якая на 10 вядучых прадпрыемствах.

Такім чынам мы пракантралюем і заработную плату ў тых, хто сябе лічыць «свабодным ад усяго», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0