МВФ працягвае перамовы з беларускімі ўладамі аб магчымасці прадастаўлення $940 млн у рамках інструмента хуткага фінансавання, але шэраг рознагалоссяў па-ранейшаму захоўваецца, заявіў «Інтэрфакс-Захад» кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Жак Міньян.

«Мы працягваем абмеркаванне ўмоў прадастаўлення Беларусі хуткага фінансавання, але да гэтага часу не можам прыйсці да пагаднення па некаторых пытаннях», - сказаў Міньян, каментуючы ход перамоваў.

Адказваючы на пытанне наконт дастатковасці мер, якія прымаюцца ўладамі, у гэтай эпідэміялагічнай абстаноўцы ў рамках умоў прадастаўлення крэдыту, Міньян адзначыў, што падыходы ўладаў Беларусі, па ацэнцы МВФ, не адпавядаюць існуючым выклікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0