Рэп-выканаўца Канье Уэст, які заявіў пра жаданне балаціравацца ў прэзідэнты Злучаных Штатаў, падтрымае рэспубліканцаў. Пра гэта ў эфіры Fox News заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Ён вельмі добры хлопец. Гэта чалавек, з якім я выдатна дамаўляюся <…> Урэшце, я думаю, ён падтрымае нас, а не кагосьці яшчэ, мы павінны перашкодзіць левым радыкалам [напэўна, гаворка ідзе пра кандыдата ад дэмакратаў Байдэна — НН] захапіць нашу краіну», - сказаў Трамп.

Пры гэтым раней Уэст заявіў у інтэрв'ю Forbes, што больш не падтрымлівае Трампа, нягледзячы на тое што быў яго прыхільнікам апошнія гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0