Як стала вядома, увечары 9 ліпеня ў Мінску затрыманы ўдзельнік велапрабегу салідарнасці Андрэй Бароўскі. Супрацоўнікі міліцыі чакалі яго каля пад'езда дома. Сказалі, што павязуць у Цэнтральны РУУС. Пра гэта паведаміла яго сястра Марына. Андрэя Бароўскага змясцілі ў ЦІП на вуліцы Акрэсціна, піша spring96.org.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь», у Бабруйску таксама затрымалі ўдзельніка велапрабега салідарнасці. Затрымалі на падставе таго, што супрацоўнікі міліцыі нібыта шукаюць скрадзены ровар. 

У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня ў Беларусі прайшло некалькі велапрабегаў салідарнасці з затрыманымі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0