10 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёвы парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём + 19..+24°C, па поўдні + 25..+28°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90 %), магчымая навальніца. Вецер паўднёвы парывісты. Раніцай тэмпература паветра +12..+14°C, днём + 21..+23°C, ўвечары +19..+21°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0