Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ адрэагаваў на нядаўнюю рэпліку галоўнага рэдактара «Эхо Москвы» Аляксея Венядзіктава, які заявіў, што незалежнасць Беларусі — гэта толькі пытанне цаны. Фрагмент выступу паказаў тэлеграм-канал «Пул першага».

«Ды і наш сябар Венядзіктаў… Вось Лукашэнка, гэта пытанне цаны. Ну дык, кажа, прапануйце Лукашэнку добрую цану! Слухайце, няма той цаны, якую яны мне могуць заплаціць, каб я пайшоў на іх умовы. Няма той цаны! Слухайце, у труне кішэняў няма. Колькі б у цябе мільярдаў ні было, на тым свеце табе ніякія мільярды не патрэбныя будуць. Гэта мае прынцыпы, перакананні, ідэалогія, таму мне нічога плаціць не трэба. Гэта не прадаецца. Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца. І трэба памятаць, што грошы як прыйшлі, так і сыдуць», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0