Палітычны аглядальнік БТ Андрэй Крывашэеў апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку дакумент з сацыялагічнымі данымі, які нібыта кладуць на стол Лукашэнкі.
Лукашэнка паказаў «сацыялогію» на сустрэчы з супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ.
«Гэта было крута, нават для нашай адкрытай палітычнай рэальнасці. За тое мы сістэму і цэнім», — захапляецца Крывашэеў.
У дакуменце паведамляецца, што ў сакавіку нібыта рэйтынг Лукашэнкі ўпаў да 60%.
А ў канцы чэрвеня 2020 года ўзровень даверу да Лукашэнкі нібыта дасягнуў 76%.
Чытайце таксама: Дырэктар Інстытута сацыялогіі: Так, красавіцкі ўзровень даверу Лукашэнку ў Мінску — 24%, ЦВК — 11%
0
0
0
0
0
0