Кентэрберыйскі сабор Вялікабрытаніі 6 ліпеня апублікаваў запіс пропаведзі, якая праходзіла ў анлайн-рэжыме. На відэа святар сядзіць ля стала, на якім стаіць паднос з посудам, у тым ліку малочнік. Раптам на стол забіраецца кот і адразу апускае лапу ў малочнік.

«Прыём ежы» працягваўся некаторы час. Святар пасля стаў лашчыць жывёлу.

Кот ужо не першы раз трапляе на відэа падчас пропаведзяў гэтага святара. Магчыма, гэта такі хітры піяр-ход. З іншага боку, прымусіць нешта рабіць ката складана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0