Міністэрства ўнутраных спраў звяртае ўвагу, што практычна штодня ў грамадскіх месцах Беларусі з'яўляюцца розныя надпісы (гаворка ідзе пра палітычныя лозунгі, але ведамства не называе іх змест — «НН») і некаторых аўтараў, маўляў, удаецца выяўляць.

Ведамства таксама апублікавала ролікі, на якім затрыманыя людзі «раскайваюцца» на камеру. Аднак такога пакарання ў заканадаўстве не прадугледжваецца. Да таго ж самі людзі не ведалі, што відэа з'явяцца ў афіцыйных каналах. 

Чытайце: МУС публікуе ВІДЭАпрабачэнні — адзін хлопец фоткаў аўтазак, другі намаляваў графіці 3%

Якую мэту пераследуе міліцыя публікацыяй такіх відэа і якога эфекту чакае? 

«Наша Ніва» спытала гэта ў прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай.

«Не трэба парушаць заканадаўства для хайпу, трэба неяк больш стрымана сябе паводзіць», — адказала Чамаданава. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0