З сайтаў нерухомасці знікла аб'ява аб продажы элітнага жылля на Сёмкаўскім завулку ў Мінску (раён Дразды-2)
Сям'я міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі спрабавала прадаць палову дома за $780 тысяч, але прапанова прыцягнула ўвагу журналістаў.
Жонка Вашчанкі, якая лічыцца гаспадаром, адмовілася ад каментароў.