Тэлеканал «Расія 1» зняў сюжэт пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі ў Ржэве. «РТР-Беларусь» паказаў сюжэт, але прыбраў іронію на адрас беларускай дэлегацыі і кадры зносін прэзідэнтаў, піша mediaiq.by.

Пуцін і Лукашэнка адкрылі Ржэўскі Мемарыял савецкаму салдату 30 чэрвеня. Пра гэта распавялі ў праграме Уладзіміра Салаўёва «Масква. Крэмль. Пуцін» у нядзелю, 5 ліпеня. Расійскі сюжэт паказаў тэлеканал «РТР-Беларусь». Але выразаў кадры, якія «кажуць пра многае» ў кантэксце беларуска-расійскіх адносін, і заўвагі наконт эпідэміялагічнага пратаколу беларускага боку.

Што прыбралі

Назіранне, што памочнікі Лукашэнкі носяць маскі, а гэта «не можа не зацікавіць». І што ў службе пратаколу прэзідэнта Беларусі нямала жанчын.

Лукашэнка выконваў супрацьэпідэмічныя меры і карыстаўся «спецыяльнай асадкай». Пры гэтым папрасіў памочніка нешта прынесці з картэжа. Карэспандэнт «Расія 1» выказаў меркаванне, што беларускі прэзідэнт падрыхтаваў падарунак для Пуціна.

Прэзідэнты абняліся і паціснулі рукі. Пасля сустрэчы Пуцін не сыходзіў, а махаў услед аўтамабілю Лукашэнкі.

Фота на галоўнай старонцы: скрыншот «Расія 1»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0