У панядзелак дзве сям'і з дзецьмі адпачывалі на беразе Дняпра ў Магілёве, піша прэс-служба СК.
Фота: Следчы камітэт
Падчас купання 8-гадовая дзяўчынка пачала тануць. На дапамогу дзіцяці кінуліся яе 33-гадовая маці і 9-гадовая дзяўчынка з другой сям'і. Аднак і самі яны пачалі тануць.
Рыбакі, якія ўбачылі гэта, паспелі выратаваць толькі адно дзіця, дзяўчынка дастаўленая ў бальніцу ў цяжкім стане. Целы жанчыны і яе дачкі дасталі з вады супрацоўнікі МНС і АСВОД.
Абставіны здарэння высвятляюць следчыя.