Казахстан стаў першай краінай свету, якая ў другі раз ўвяла каранцін на ўсёй сваёй тэрыторыі, піша bbc.com.
З нядзелі праца грамадскага транспарту ў гарадах Казахстана абмежаваная, грамадзянам забаронена перасоўвацца групамі больш за тры чалавекі.
Таксама закрытыя спартыўныя ўстановы і гандлёвыя цэнтры, забароненыя масавыя мерапрыемствы.
У той жа час міжнародныя авіязносіны не спыняецца, паміж рэгіёнамі можна свабодна перасоўвацца.
Мінулы каранцін дзейнічаў у Казахстане ад 16 сакавіка да 11 мая. Новы павінен працягнуцца два тыдні. Аднак калі абмежавальныя меры ў Казахстане ўводзіліся ў першы раз, то колькасць хворых было ў пяць разоў ніжэйшая: 9 тысяч проці 47 тысяч цяпер.
Вяртаюцца да ізаляцыйных мераў і на іншым канцы кантынента, у Іспаніі. Лакальны каранцін уведзены ў Галісіі, у прыбярэжным рэгіёне Ла-Марынія з насельніцтвам 70 тыс. чалавек.
Да пятніцы наступнага тыдня пакідаць раён і ўязджаць у яго дазваляецца толькі ў рамках камандзіровак.
Як паведамілі ва ўрадзе Галісіі, крыніца цяперашняй успышкі каранавіруса — «у двух-трох барах» у порце Бурала.
Днём раней увялі каранцін у Каталоніі, на іншым канцы краіны. Закрыты раён Сегрыя, дзе жывуць каля 200 тыс. чалавек. Уезд і выезд з рэгіёну без спецыяльнага дазволу забаронены, на дарогах з'явіліся кантрольна-прапускныя пункты.
Тэмпы захворвання на каранавірус зноў пачалі расці таксама ў Аўстраліі, на Філіпінах, у Саудаўскай Аравіі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. А ўлады індыйскага горада Агра не будуць адкрываць Тадж-Махал і іншыя помнікі горада для наведвання на фоне рэзкага росту колькасці хворых на каранавірус у краіне.