Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу са старшынёй праўлення «Сбербанка Расіі» Германам Грэфам, піша БелТА.

«Мы хочам, як у савецкія часы, скласці пералік інавацыйных аб'ектаў, якія мы павінны ўвесці ў новай пяцігодцы. І абавязкова дамовіцца па фінансаванню, каб яны не ператварыліся ў даўгабуды. Я хацеў бы з вамі абмеркаваць шэраг гэтых праектаў. Калі Сбербанк гатовы ўдзельнічаць у гэтай вялікай справе, буду толькі рады вітаць вас у фінансаванні вялікіх аб'ёмаў нашай эканомікі», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зараз сышліся разам адразу пяць «пандэмій», якія так ці інакш уздзейнічаюць на краіну.

Ён адзначыў, што ўсё пачалося з вуглевадароднай «пандэміі», затым паследавала пандэмія ў галіне аховы здароўя, наклаліся палітычная, эканамічная, інфапандэмія. «Таму мы ў гэтых пандэміях круцімся пастаянна, ну а больш за ўсё на нас пераважае, вядома, палітыка. Вы гэта выдатна ведаеце», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0