Учора ў Бабруйску п'яны бяспраўнік на аўтамабілі Subaru Forester пратараніў аўтамабіль Дэпартамента аховы, паведамляе МУС.

Аўто заўважылі супрацоўнікі мясцовага аддзела аховы, калі яно ехала па тратуары: на патрабаванні спыніцца кіроўца не адрэагаваў. У выніку пачалася пагоня па горадзе на хуткасці да 120 км/г.

У выніку вырашылі перакрываць дарогу міліцэйскім Geely. Але парушальніка гэта не спыніла — і ён пратараніў аўтамабіль.

У 39-гадовага кіроўцы ў крыві было 2 праміле алкаголю. Акрамя таго, у яго не было пасведчання кіроўцы.

У выніку сутыкнення ніхто не пацярпеў. На кіроўцу склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0