На сайце ЦВК з'явілася інфармацыя пра колькасць сапраўдных подпісаў, пададзеных за кожнага з патэнцыйных кандыдатаў па раёнах.

Мяркуючы па афіцыйнай інфармацыі, Ганна Канапацкая сабрала ў Жодзіне 83 подпісы.

Нагадаем, учора Канапацкая пахвалілася, што сабрала на БелАЗе 8000 подпісаў. Але ва ўсёй Міншчыне ў яе толькі 811 подпісаў.

«Я збірала подпісы сама, — кажа яна. — Гэта цяжкая праца, але сабраць подпісы магчыма. Я не першы год у палітыцы, я ведаю, што на пікетах подпісы не збіраюць. Пікеты даюць прыгожую карцінку, але асноўная колькасць подпісаў збіраецца праз абход кватэр і прадпрыемстваў. Гэта былі і прыватныя прадпрыемствы, якія дазволілі мне збіраць подпісы, і буйныя прамысловыя прадпрыемствы. 

Я ўдзячная БелАЗу, які дазволіў збіраць подпісы ў іх. Я змагла сабраць там больш за 8 тысяч подпісаў…» — заяўляла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0