Былая радыёвядучая, уладальніца бара «Пятніца» і стваральніца групы ў Facebook «Хопіць баяцца» Таццяна Мартынава з'ехала з Беларусі, баючыся арышту. Пра гэта яна напісала ў сябе на старонцы ў Facebook.

«Дарагія сябры! Гэта было няпростае рашэнне, але занадта шмат дасведчаных людзей напісалі мне, што менавіта сёння ці максімум заўтра мяне завінцяць, — тлумачыць свой ад'езд Таццяна Мартынава. — У мяне быў выбар. Ці прыняць затрыманне, ці з'ехаць з РБ і працягнуць тое, што я сёння лічу важным і патрэбным. Я суткі думала. І потым вырашыла, што змагу быць больш карыснай на волі. Я ўжо ад самай раніцы за межамі Беларусі», — расказала Мартынава.

Паводле яе слоў, Мартынаву ўжо сёння хацелі затрымаць.

Напярэдадні ў бар, якім валодае Таццяна Мартынава, прыйшла праверка з сілавікамі. На прадпрымальніцу склалі два пратаколы.

Таццяна Мартынава таксама паабяцала і далей, ужо з-за мяжы, мадэраваць групу «Хопіць баяцца», у якой знаходзяцца дзясяткі тысяч чалавек. Апошнім часам там актыўна абмяркоўваюць падзеі цяперашняй выбарчай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0