Штаб Віктара Бабарыкі падзяліўся з журналістамі табліцай з колькасцю подпісаў у падтрымку Віктара Бабарыкі, перададзеных у тэрытарыяльныя камісіі, у кожным з рэгіёнаў.

Агулам у Беларусі каля 150 такіх камісій. Асаблівасць заканадаўства ў тым, што здаваць подпісы могуць ці загадзя пазначаныя каардынатары, ці сам прэтэндэнт, ці кіраўнік штаба. Аднак і Віктар Бабарыка, і яго сын Эдуард былі арыштаваныя, таму не змаглі даехаць да некаторых камісій. Таму ў 65 камісій не было пададзена ўвогуле ніводнага подпісу.

  1. Мінск — 188 376 (+9030 Першамайскага раёна не даехалі)
  2. Мінскі раён — 23 625
  3. Віцебск — 12 824
  4. Брэст — 12 177
  5. Гомель — 12 032 (без Навабеліцкага раёна Гомеля)
  6. Гродна — 11 802
  7. Магілёў — 8297
  8. Полацкі раён + Наваполацк — 6267
  9. Смалявіцкі раён + Жодзіна — 6165
  10. Баранавічы (без Баранавіцкага раёна) — 5947
  11. Маладзечанскі раён — 5500
  12. Салігорскі раён — 4962
  13. Дзяржынскі раён — 4494
  14. Бабруйск— 4482 (+100 подпісаў Бабруйскага раёна не даехалі)
  15. Лідскі раён — 4292 (не даехалі)
  16. Барысаўскі раён — 4227
  17. Пінскі раён — 3364
  18. Мазырскі раён — 2835
  19. Жлобінскі раён — 2369
  20. Ваўкавыскі раён — 2337
  21. Пухавіцкі раён — 2229
  22. Слуцкі раён — 2367
  23. Аршанскі раён — 2109
  24. Слонімскі раён — 1866
  25. Светлагорскі раён — 1812
  26. Калінкавіцкі раён — 1618
  27. Асіповіцкі раён — 1606
  28. Рэчыцкі раён — 1593
  29. Кобрынскі раён — 1576
  30. Бярозаўскі раён — 1548
  31. Вілейскі раён — 1469
  32. Лагойскі раён — 1458
  33. Навагрудскі раён — 1353
  34. Лунінецкі раён — 1322
  35. Валожынскі раён — 1230
  36. Нясвіжскі раён — 1143
  37. Чэрвеньскі раён — 1010 (не даехалі)
  38. Слаўгарадскі раён — 1003
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0