Фота са старонкі выдавецтва «Тэхналогія» ў фэйбуку. 

У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў 4-ы том слоўніка мовы «Нашай Нівы», у ім сабраныя словы ад «С» да «Я». 

Цяпер крыніцай можна паўнавартасна карыстацца: у гэтыя чатыры кнігі ўвайшла ўся лексіка самай масавай беларускай газеты 1906—1915 гадоў, з тлумачэннямі і цытатамі. Тут сабраныя жывыя слоўцы, якімі гаварылі і пісалі Вацлаў Ластоўскі ды Янка Купала.

Наклад чацвёртага тома — усяго 150 асобнікаў!

Усяго запланавана 5 тамоў, але ў пяты том увойдуць уласныя імёны і назвы, а таксама корпус лексікі з Нашай Нівы 1920-га. 

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

0
П.В. / Ответить
02.07.2020 / 13:13
дзе можна набыць?
0
Логіка / Ответить
03.07.2020 / 05:21
П.В., згодны - дзе?
0
Zuraviel / Ответить
04.07.2020 / 12:37
Набыць можна тут:
https://tn.by/products/books/slouniki-daviedniki/
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера