Фота Надзеі Бужан
За вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта кіраўніка БСДГ Сяргея Чэрачня ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі здалі каля 106,5 тысяч, сказаў БелаПАНу прэс-сакратар прэтэндэнта Алег Чумакоў. ЦВК ж назвала лічбу ў 143 тысячы.
На просьбу ўдакладніць прычыну гэтага разыходжання ў лічбах Чумакоў адказаў: «Гэта ўжо не да нас пытанне».
Нагадаем, што ўчора ЦВК агучыла лічбу прынятых подпісаў і аказалася, што ў Чэрачня і Ганны Канапацкай болей прынята подпісаў, чым яны здавалі. У Чэрачня назвалі лічбу ў 143 тысячы подпісаў (здаваў 106,5), а ў Канапацкай — 146 588 (яна напярэдадні дэкларавала, што здае 110 тысяч).