У Латвіі Нацыянальны савет па электронных СМІ вырашыў забараніць трансляцыю на тэрыторыі краіны сямі тэлеканалаў групы RT, паведамляе Delfi.

Рашэнне патлумачылі тым, што гэтыя каналы «знаходзяцца пад фактычным кантролем і аднаасобным наглядам» расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва, які знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

Гаворка ідзе пра тэлеканалы RT, RT HD, RT Arabic, RT Spanish, RT Documentary HD, RT Documentary, RT TV.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0