За Ганну Канапацкую ў Мінску падпісаліся 126 262 чалавекі. Такую лічбу прыводзіць Цэнтрвыбаркам. Пры гэтым мінчукі не заўважылі ні пікетаў кандыдаткі, ні паходу яе зборшчыкаў па кватэрах. А сама яна меркавала, што ва ўсёй Беларусі ў яе падтрымку пададзена каля 110 тысяч подпісаў.

Для параўнання, яе суперніку Віктару Бабарыку пакінулі ў Мінску 63 721 голас. І гэта з улікам таго, што ў самых буйных раёнах, Фрунзенскім і Маскоўскім, яго подпісы ўвогуле не ўлічылі.

Чытайце таксама: Канапацкая адносіла каля 110 тысяч подпісаў, а ёй залічылі 146 тысяч. Тое самае ў Чэрачня

Каардынатар Канапацкай: Сабрана не больш за 10 тысяч подпісаў

На трох папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах альтэрнатыўныя кандыдаты збіралі ў сталіцы не больш за 60 тысяч подпісаў:

  • Саннікаў-2010 — 59 806
  • Мілінкевіч-2006 — 55 191
  • Казулін-2006 — 54 715 
  • Някляеў-2010 — 44 987

А вось такія лічбы дэкларуюць у Мінску кандыдаты ад «Гавары праўду»:

  • Караткевіч-2015 — 54 265 
  • Дзмітрыеў-2020 — 52 358 
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0