Камісія прызнала несапраўднымі 1221 подпіс за Валера Цапкалу, бо «пры праверцы было выяўлена 15,45% несапраўдных подпісаў», паведамляе Радыё Свабода.

Пра гэта паведаміў назіральнік Леанід Свецік.

Подпісы за іншых кандыдатаў прызналі сапраўднымі, а гэта:

  • Віктар Бабарыка — 4320 подпісаў, несапраўдных — 0,52%
  • Андрэй Дзмітрыеў — 519 подпісаў, несапраўдных — 0,87%
  • Ганна Канапацкая — 1431 подпіс, несапраўдных — 01,26%
  • Аляксандр Лукашэнка — 10607 подпісаў, несапраўдных — 0,03%
  • Святлана Ціханоўская — 1669 подпісаў, несапраўдных — 0,54%
  • Сяргей Чэрачань — 901 подпіс, несапраўдных — 5,97%

Раней паведамлялася, што выбарчая камісія ў Савецкім раёне Гомеля знайшла высокі адсотак несапраўдных подпісаў за Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу. У выніку ўсе здадзеныя подпісы — а гэта 4870 за Бабарыку і 1956 за Цапкалу прызналі несапраўднымі. А таксама праблемы з подпісамі ў Жлобіне. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0