Пра гэта 29 чэрвеня паведаміў доўгатэрміновы назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Леанід Судаленка, які прысутнічаў на пасяджэнні Савецкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта, паведамляе «Гомельская вясна».

Фота Леаніда Судаленкі

Фота Леаніда Судаленкі

Самы вялікі працэнт несапраўдных подпісаў па выніку асноўнай і дадатковай праверкі ў Віктара Бабарыкі — 23,28%. Па гэтай прычыне прынята рашэнне не залічваць экс-кіраўніку Белгазпрамбанка ўсе здадзеныя на праверку 4870 подпісаў. У экс-кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы па выніку дзвюх праверак несапраўднымі аказаліся 16,53%. У выніку яму не пайшлі ў залік усе 1956 подпісаў.

У пакінутых пяці прэтэндэнтаў, у тым ліку дзеючага кіраўніка дзяржавы, працэнт несапраўдных подпісаў у выніку асноўнай праверкі склаў менш за 15%, і па іх паўторныя праверкі не праводзіліся.

Абсалютна чыстымі аказаліся ўсе 45 подпісаў толькі ў экс-дэпутаткі Ганны Канапацкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0