Фота «Брэсцкай газеты»

Фота «Брэсцкай газеты»

Як паведамляе «Брэсцкая Вясна», блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава падазраюць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, або ў актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справа тычыцца падзей у Гродне 29 мая, калі быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі і яго паплечнікі.

Сяргею Пятрухіну ўжо перадалі перадачу 5 кг. Блогер знаходзіцца ў СІЗА-1, у яго ёсць адвакат.

Пра Кабанава валанцёры кажуць:

«Калі можаце нейкую прадуктовую перадачу і ад страўніка амез, то калі ласка! Ён вельмі знямоглы, мы не змаглі дапамагчы, пакуль ён быў у Драгічыне, бо не ведалі, што ён там. А калі даведаліся і перадалі, то хутчэй усяго не аддалі яму, бо там былі таблеткі, а ён хацеў узяць таблеткі ў хаце ў маці, значыць, не атрымаў перадачу». 

Раніцай 29 чэрвеня Аляксандру Кабанава перадалі лекі, ён таксама знаходзіцца ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага ў Мінску. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0