За некалькі дзён кампанія #BY_Help сабрала больш за $74 тысячы для ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі. Удзельнікам пратэстаў, якія патрабавалі справядлівых выбараў, а ў выніку былі арыштаваныя або пакараныя штрафамі, дапамагаюць людзі з усяго свету. Збор грошай працягваецца.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Усе сабраныя грошы будуць ахвяраваныя на кампенсацыю адвакатам, на выплату штрафаў і падтрымку сем'яў рэпрэсаваных. Прыярытэт у дапамозе будзе аддадзены тым, хто ўпершыню быў прыцягнуты да адказнасці за свае правы і свабоды.

Кампанія #BY_Help з'явілася ў 2017 годзе. Тады людзі выходзілі на вулічныя пратэсты з-за «Дэкрэта аб дармаедах». Ініцыятыва дапамагала людзям, якіх пакаралі штрафамі і арыштамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0