1 ліпеня 2020 года а 16-й у выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне». Праект прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі.

На выстаўцы будуць прадстаўлены прадметы з прыватнай калекцыі краязнаўцы і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, якія збіраліся не адно дзесяцігоддзе. Некаторыя з іх перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы.

У экспазіцыі дэманструюцца ўнікальныя рукапісныя дакументы, карты, старадрукі, рэдкія кнігі, перыядычныя выданні. Цэнтральную частку займае серыя кніг «У пошуках страчанага» і іншыя выданні Ліхадзедава. Яны ўтрымліваюць унікальныя дакументальныя матэрыялы, што адлюстроўваюць гістарычнае мінулае беларускай зямлі ў перыяды вайны і міру ад 1812 да 1945 гг.

Усе ўдзельнікі ўрачыстага адкрыцця выстаўкі атрымаюць рэпрынты паштовак з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава. Таксама будзе магчымасць даведацца пра «актуальныя» падзеі XIX стагоддзя з «Губернскіх ведамасцяў», узяць копіі старонак на памяць.

«Акадэмкніга» сумесна з Уладзімірам Ліхадзедавым арганізавалі ў краме выставу-продаж кніг і набораў паштовак аўтара.

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0