Майкл Соул стал первым участником развлекательного шоу, в котором ведущий испытывает на прочность как физическую подготовку участника, так и его уровень владения белорусским языком.

Грамадская кампанія «Годна» сумесна з «Арт Сядзібай» запускае «Мова Challenge». Мэта праекта — ладзіць незвычайныя ўрокі беларускай мовы для беларускіх селебрыці.

Першым вучнем стаў удзельнік маштабных тэлепраектаў «X-Фактар», «Ліга смеху», «Голас країни», фіналіст нацыянальнага адбору на Еўрабачанне 2016 года — Майкл Соул. А ў якасці навучальнага класа была абрана трэнажорная зала Gym24.

Ідэя праекта простая: падчас таго, як удзельнік «Мова Challenge» займаецца на трэнажоры, вядоўца кажа яму слова па-беларуску, якое ён мусіць перакласці на рускую мову. І наадварот — з рускай на беларускую. У выпадку, калі чалавек не ведае перакладу, то хуткасць на трэнажоры паскараецца.

Падчас чэленджу мы даведаліся, што ўзровень англійсікай і ўкраінскай моваў у Майкла значна вышэйшы за ўзровень валодання беларускай. Сітуацыя не самая радасная, але менавіта дзякуючы «Мова Challenge» сам Майкл зразумеў і адчуў, што гэта варта выпраўляць. Пасля чаго зрабіў высновы, што трэба брацца за вывучэнне беларускай мовы. І так будзе з кожным!

Такім чынам, мерапрыемства носіць адукацыйна-спартыўны характар. Але, перш за ўсё, безумоўна, забаўляльны.

У наступным выпуску ў якасці вучня выступіць Ягор Кіпа. Ягор — лідар гурта «Басота», блогер, менеджар Бакея і проста гарадскі вар’ят.

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

9
ValerBel / Ответить
19.06.2020 / 14:02
Нейкі трэш
11
Pauliuk / Ответить
19.06.2020 / 23:40
Гэта "цуда" у свой час у Серабранцы і да прыпынку б не дайшло... Куды мы коцімся...
2
ЯНКА / Ответить
20.06.2020 / 00:08
★ Ровар — гэта пірат альбо наўмысны пірацкі човен. Лісапеды «Ровар» ужо наўрадці выпускаюцца, а вось «Ляндровары» — так. Праўда, хоць яны й кітайскія, але каштуюць надта дорага. ★
Показать все комментарии/ 4 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера