Прэтэндэнтка ў прэзідэнты Ганна Канапацкая салідарызавалася з лідарам КХП-БНФ Зянонам Пазняком.

Ганна Канапацкая, фота Надзеі Бужан

Ганна Канапацкая, фота Надзеі Бужан

«Ніколі нельга абіраць на прэзідэнта банкіра, ды яшчэ кіраўніка мафіёзнага банка чужой краіны. Гэта гроб для Беларусі», — напісаў Пазняк у чарговым праграмным артыкуле.

«У гэтым выпадку я не магу не пагадзiцца с Зянонам Станiслававiчам. Жыве Беларусь!» — адказала Канапацкая ў фэйсбуку.

Адметна, што ў тым жа артыкуле Пазняк жорстка праходзіцца і па самой Канапацкай.

«Сапраўдныя подпісы ўжо сабрала толькі Святлана Ціханоўская. І хоць яна пакуль што не стварае небяспекі для выбараў узурпатара, але і ад яе могуць пазбавіцца, нахлусіўшы, колькі трэба. Тут ужо не выбары, але вайна з выбаршчыкамі і прэтэндэнтамі.

У атмасферы гэтай вайны дзіравасць уладнай сістэмы рэжыму выяўляецца як ніколі. Ужо прасачыліся (адкуль трэба) і аб'яўленыя ў СМІ звесткі, хто з прэтэндэнтаў падпісаў кантракты з КГБ аб супрацы на «спойлерства» (Канапацкая, Дзімітрыеў, Чэрачань). Подпісаў яны не сабралі і ўжо не збяруць. Але, як гэта рабілася ў 2010 годзе, — ім намалююць», — мяркуе Пазняк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0