Людзі з першай групай крыві найменш схільныя да заражэння каранавірусам SARS-CoV-2, да такой высновы прыйшлі спецыялісты каліфарнійскай кампаніі 23andMe, якая займаецца расшыфроўкай геному.

Эксперты прааналізавалі звесткі 750 тысяч кліентаў, 10 тысяч з якіх заразіліся каранавірусам. Пасля папраўкі на пол, масу цела і век даследчыкі высветлілі, што людзі з першай групай крыві на 9%—18% радзей захворваюць на COVID-19.

Выяўленая заканамернасць характэрная і для станоўчага, і адмоўнага рэзус-фактару, хоць ранейшыя працы паказвалі, што гэта справядліва толькі ў выпадку станоўчага рэзус-фактару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0