«Мы запусцілі серыю апоўдні 4 чэрвеня і ўжо атрымалі больш за 300 замоваў, — расказвае грамадскі дзеяч і кіраўнік крамы Symbal.by Павел Белавус. — Спачатку абвясцілі, што выпускаем толькі маскі і цішоткі, але пабачылі, наколькі гэтая гульня слоў і лічбаў спадабалася людзям. Таму вырашылі дапоўніць серыю кепкамі, значкамі і магнітамі».

У першую чаргу, тлумачыць Павел, людзей цікавяць маскі, бо слова «псіхоз» спачатку было сказана ў дачыненні да сітуацыі ў краіне з каранавірусам, а пасля яно аб’ядналася з інтэрнэт-апытаннямі пра рэйтынг Лукашэнкі на выбарах.

Павел дадае, што ў краме рыхтуюцца яшчэ некалькі дызайнаў на актуальныя тэмы, бо стала зразумела, што ў людзей ёсць патрэба выказваць сваю палітычную пазіцыю праз візуальнае афармленне.

Фота Symbal.by

Фота Symbal.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?