Кінакампанія Lucasfilm прадставіла новую эпоху «Зорных войнаў», якая атрымала назву «Росквіт Рэспублікі» (Star Wars: The High Republic). Ролік размешчаны на YouTube-канале кінасагі.

Падзеі адбываюцца за 200 гадоў да першага эпізоду кінасагі. «Зорныя войны: Росквіт Рэспублікі» — гэта цалкам новыя гісторыі пяці аўтараў», — гаворыцца ў апісанні да відэа.

Як адзначаецца, аўтарамі выступілі Клаўдыя Грэй, Джасціна Айрлэнд, Даніэль Хасэ Олдэр, Каван Скот і Чарльз Соўл. Яны будуць рабіць упор на новых персанажаў. 

Першыя кнігі і коміксы паступяць у продаж на фестывалі Star Wars Celebration, які пройдзе ў Анахайме ў жніўні, паведамляецца на сайце «Зорных войнаў». Яны ўвойдуць у цыкл «Святло джэдаяў» (Star Wars: The High Republic: Light of the Jedi).

 

Арыгінальная трылогія «Зорных войнаў» рэжысёра Джорджа Лукаса завяршылася ў 1983 годзе. Толькі ў канцы 1990-х ён наважыўся на перазапуск франшызы, зняўшы тры фільмы пра падзеі, якія папярэднічалі дзеянню першых трох эпізодаў. У 2012 годзе кампанія Лукаса Lucasfilm была набыта адной з найбуйнейшых сусветных кінастудый Disney. У 2015 годзе на экраны выйшаў фільм «Зорныя войны. Эпізод VII: Абуджэнне сілы», якому ўдалося сабраць з усяго свету больш за $2 млрд. У 2017 годзе выйшла карціна «Зорныя войны. Эпізод VIII: Апошнія джэдаі», якая сабрала $1,3 млрд, у 2019 годзе — фільм «Зорныя войны: Скайуокер. Узыход» (Star Wars: Episode IX — The Rise of Skywalker).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0