Група навукоўцаў з Кітая высветліла, што імаверным прамежкавым гаспадаром новага тыпу каранавіруса з'яўляецца жывёла пангалін. Пра гэта паведаміла ў пятніцу кітайскае тэлебачанне, піша Інтэрфакс.

Навукоўцам удалося высветліць, што геномная паслядоўнасць новага тыпу каранавіруса, выдзеленага ў пангаліна, на 99% ідэнтычная геному каранавіруса ў захварэлых. Спецыялісты адзначаюць, што пангаліны могуць быць не адзінымі прамежкавымі гаспадарамі віруса.

Даследаванне правялі спецыялісты Паўднёва-Кітайскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта і лабараторыі сучаснай сельскай гаспадаркі Лінань-Гуандун. Яны вывучылі тысячу ўзораў генетычнага матэрыялу.

Праўда, не ўдакладняецца, ці мог каранавірус перадацца чалавеку менавіта ад пангаліна.

Раней кітайскія навукоўцы выказвалі меркаванне, што ўпершыню заразіцца каранавірусам чалавек мог ад змяі. Таксама яны паведамлялі, што крыніцай паходжання віруса маглі быць жывёлы з сямейства крыланавых.

Пангаліны — млекакормячыя, пакрытыя буйнымі лускамі. Яны жывуць у Афрыцы і Азіі, усюды іх папуляцыя не вельмі вялікая. Пангаліны вельмі папулярныя сярод браканьераў у Азіі, у Кітаі ёсць законы, якія абмяжоўваюць іх адлоў. Кітайскія СМІ параўноўваюць кошт лускі пангаліна на чорным рынку з коштам срэбра.

Высокія цэны на луску пангаліна звязаны з яе папулярнасцю ў кітайскай народнай медыцыне. Лячыць лускай пангаліна прапануюць мноства захворванняў: ад астмы да артрыту.

Мяса пангаліна таксама высока цэніцца, у Кітаі і В'етнаме яно лічыцца далікатэсам.

2
Элтон Макс / Адказаць
07.02.2020 / 14:58
Китайская медицина это что то...
5
Жвір / Адказаць
07.02.2020 / 15:13
Viedajem my tuju "žyviolu",..dvunohaja jana i pramachadziačaja... Niefik valic` vyniki svaich ekspierymientaū na biednych žyviolak.
3
Northbelarusan / Адказаць
07.02.2020 / 15:30
Кітайская народная мэдыцына г..ўно!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру