Toyota Motor Corp мае намер адклікаць больш за 3,4 млн аўтамабіляў па ўсім свеце з-за электроннага дэфекту, у выніку якога падушкі бяспекі могуць не спрацаваць пры аварыях. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву прадстаўнікоў кампаніі.

Сярод іх 2,9 млн машын будзе адклікана са Злучаных Штатаў. У прыватнасці, гэта аўтамабілі мадэлі Toyota Corolla 2011-2019 гадоў выпуску, Matrix 2011-2013 гадоў, Avalon 2012-2018 гадоў, а таксама гібрыдныя версіі аўтамабіляў Avalon 2013-2018 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0