Султан Амана Кабус бен Саід памёр ва ўзросце 79 гадоў ад анкалогіі.

Ён узначаліў краіну ў 1970 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту, адхіліўшы ад пасады свайго бацьку.

Аман быў адной з найбяднейшых краін у рэгіёне, аднак за кошт нафтавых грошай Кабус бен Саід змог правесці маштабныя рэформы.

У выніку цяпер Аман уваходзіць у топ-50 краін свету па ВУП у разліку на чалавека.

Апроч таго, султан наладзіў адносіны з брытанцамі і амерыканцамі, праводзіў празаходнюю палітыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0