8 студзеня 2020 года ва Другім Пекінскім універсітэце замежных моў адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу, паведамляе пасольства нашай краіны ў Кітаі.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзяў удзел пасол Беларусі Кірыл Руды, аўтар помніка — дырэктар Мастацкага музея Кітая, скульптар У Вэйшань, рэктарат універсітэта, прадстаўнікі дзяржорганаў Кітая, паслы замежных дзяржаў, кіраўніцтва Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, журналісты кітайскіх СМІ.

Мерапрыемства прайшло ў рамках завяршэння Года адукацыі Беларусі ў Кітаі.

Помнікі беларускім пісьменнікам таксама ёсць і ў іншых гарадах Кітая — Якубу Коласу ў горадзе Цяньцзінь і Янку Купалу ў горадзе Сіань.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0