Вядомы грузінскі спявак Вахтанг Кікабідзэ выпусціў кліп на сваю песню-зварот да расійскай інтэлігенцыі. Звяртаючыся да тых, хто яшчэ ўвесну называў яго сваім «другам», Кікабідзэ спявае па-расейску: «Вы меня не предали - разочаровали».

У кліпе выкарыстоўваюцца кадры з хронікі жнівеньскага канфлікту: расійскія самалёты бамбяць Грузію і Асецію. У чаргаванні з імі йдуць кадры культурнай хронікі СССР, дзе Міхаіл Дудзін, Бэла Ахмадуліна, Андрэй Вазнясенскі чытаюць свае вершы пра Грузію. Своеасаблівым эпіграфам кліпу служыць аўтограф Яўгена Еўтушэнкі «Про Грузию забыв неосторожно, поэтом быть в России невозможно».

Кікабідзэ адзначае: «Мы не хацелі рабіць кліп проста пра вайну, каб у людзей сэрца разрывалася... Гэтым кліпам мы нагадалі, што мы [з прадстаўнікамі расійскай інтэлігенцыі] былі сябрамі. Што яны да нас прыязджалі, мы ездзілі да іх...»

Нагадаем, што пасля жнівеньскай вайны Вахтанг Кікабідзэ адмовіўся прыняць з рук расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядведзева расійскі Ордэн Сяброўства. Раісйскія СМІ і некаторыя прадстаўнікі інтэлігенцыі пасля гэтага у досыць жорсткай форме раскрытыкавалі ўчынак Кікабідзэ. Сам спявак адмяніў усе свае выступы на тэрыторыі РФ і не пакуль мае намеру выступаць у Расіі.

«Я і не спадзяваўся, што вы сапраўдныя сябры, - спявае лірычны герой, - але я думаў, што вы хоць людзі сумленныя і ўмееце адрозніваць праўду ад маны. Што ж... Вы меня не предалі - разочаровалі».

Запах меланхолии, мысли как в скафандре...
То цветут магнолии или олеандры?..
Как меня задела глупость раз за разом.
Может, ведь, за дело, только врет, зараза.

Ведать вы не ведали, знали вы едва ли.
Вы меня не предали - разочаровали.

Дождь... Крутое месиво глупости и фальши...
Господи, прости нам прегрешенья наши.
Войны эти плещут, никому не нравятся.
Дождь никак по спинам не набарабанится.

Ведать вы не ведали, знали вы едва ли.
Вы меня не предали - разочаровали.

Мы живем, как прежде, в ожиданьи встречи.
Место есть надежде, только мир не вечен...
Нам покажет этот путь, что всего дороже...
Все забыть, не вспоминать помоги мне, Боже.

Ведать вы не ведали, знали вы едва ли.
Вы меня не предали - разочаровали.

(вершы: Гога Чантурыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?