У Беларусі нарэшце пакажуць фільм Аляксея Палуяна «Возера радасці», зняты паводле аднайменнага бестселера Віктара Марціновіча. Да прэм'еры «Акадэмкніга» прапануе кнігі Віктара Марціновіча можна набыць у кнігарні.

 

Возера Радасці

Гісторыя сталення дзяўчыны Ясі, апісаная Віктарам Марціновічам, падкупляе спалучэннем простай чалавечай спагады гераіні рамана і жорсткага, цвярозага погляду на рэальнасць, у якую ёй даводзіцца занурыцца.

Дзеянне разгортваецца ў Мінску, Маскве, Вільні, у элітным пасёлку і заштатным раённым гарадку. Праблемы навальваюцца, здаецца, усё супраць Ясі — і родны бацька, і дзяржава, і сябры… Але яна выстаіць, справіцца. Бо з дзяцінства запомніць урок ці то месяцавай геаграфіі, ці то жыццёвай мудрасці: каб дабрацца да Возера Радасці, трэба сесці ў човен і плысці — далей ад Возера Сноў і Мора Спакою…

Сфагнум

Трое маладых злачынцаў забіваюць саўдзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. I ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская веска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзець у неба, калі пад нагамі — багна.

Мова

Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’у. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі. Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.

Ноч

«Ноч» — гэта і антыўтопія, і раман-травелог, і роман-гульня. Свет занурыўся ў бясконцую халодную ноч. У вольным горадзе Грушаўка вада па раскладзе, адзіная газета «Газета» перапісваецца пад капірку і не працуе компас. Галоўны герой Кніжнік — уладальнік адзінай у горадзе бібліятэкі і апошняга сабакі. Узяўшы мапу новага свету і том Герадота, Кніжнік выпраўляецца на пошукі каханай жанчыны, якая ў момант блэкаўту апынулася ў Непале…

«Ноч» у кнігарні ёсць па-беларуску і ў аўтарскім перакладзе.

Віктар Марціновіч — празаік, мастацтвазнаўца (дысертацыя па віцебскім авангардзе і творчасці Марка Шагала); выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Аўтар раманаў «Параноя», «Сфагнум», «Мова», «Сцюдзёны вырай», «Возера радасці», «Ноч».

Набыць гэтыя кнігі ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0