Паводле японскага грамадскага тэлебачання, 10 чалавек лічацца зніклымі без вестак, больш за 340 атрымалі траўмы

Найбольшая колькасць загінулых і пацярпелых прыпадае на прэфектуры Фукусіма і Міягі на паўночным усходзе галоўнага вострава краіны Хансю, а таксама на прэфектуру Канагава, якая прымыкае да Токіа з паўднёвага захаду.

У Японіі працягваюцца пошукава-выратавальныя аперацыі, а таксама работы па ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства, у якіх задзейнічана больш за 110 тыс. чалавек, у тым ліку вайскоўцаў Сіл самаабароны краіны.

Тайфун «Хагібіс» ударыў па асноўнай тэрыторыі Японіі ў суботу і прайшоў па ціхаакіянскім узбярэжжы галоўнага вострава краіны Хансю.

З-за тайфуна ўрад Японіі можа адкласці ўрачысты парад з нагоды ўсшэсця на пасад новага імператара Нарухіта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0