Колькасць ахвяр тайфуну «Хагібіс» у Японіі вырасла да 66 чалавек, зніклымі без вестак лічацца 15 чалавек, 212 атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней гаварылася пра 61 загінулага і 13 зніклых без вестак.

Магутны тайфун «Хагібіс» прайшоў над тэрыторыяй Японіі ў суботу і нядзелю, ён прынёс з сабой шквалісты вецер з парывамі да 40 метраў у секунду і ліўневыя дажджы. На прэфектуру Тыба на фоне тайфуна таксама абрынуўся смерч.

У некаторых месцах за двое сутак выпала паўтары-дзве месячныя нормы ападкаў. На 47 рэках краіны ў 66 месцах разбураныя ахоўныя дамбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0