Хмарачос стаіць на Заходняй 57-й вуліцы. Яго галоўная перавага перад іншымі падобнымі будынкамі побач з Цэнтральным паркам — вышыня і неверагодны від на Іст-Рывер, Гудзон, а таксама горад Нью-Ёрк. Хочаце жыць на аблоках і любавацца выдатным відам, тады і заплаціць за такую кватэру давядзецца вялікую суму.

Вышыня будынка 472 метры, што робіць яго самым высокім жылым домам у свеце. У ім размешчана 179 кватэр, плошча якіх вар'іруецца ад 133 і ў некаторых выпадках перавышае 1600 квадратных метраў. Самыя танныя апартаменты размяшчаюцца на 33-м паверсе і абыдуцца будучаму жыхару гмаха ў $ 6,3 мільёна. На 112-м паверсе знаходзіцца самая дарагая кватэра ў небасягу Central Park Tower. Кошт такога жылля пачынаецца ад $ 60 мільёнаў.

Акрамя жылых плошчаў, у будынку адкрыюцца крамы, цыгарны бар, танцавальная студыя і басейн. Папярэдні рэкорд па вышыні належаў суседняму хмарачосу, але цяпер ён на 50 метраў ніжэйшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0