16-гадовая шведская актывістка Грэта Тунберг выступіла з гнеўнай прамовай на саміце ААН па пытаннях клімату.

Выступаючы перад сусветнымі лідарамі ў ААН, школьніца абрынулася з крытыкай з-за іх бяздзейнасці ў барацьбе са зменамі клімату.

«Гэта ўсё няправільна. Я не павінна быць тут. Я павінна вярнуцца ў школу на другім баку акіяна, з іншага боку вы прыходзіце да нас, маладых людзей, па надзею. Як вы можаце! Вы скралі мае мары і маё дзяцінства сваімі пустымі абяцанкамі», — заявіла Грэта Тунберг.

«Людзі пакутуюць. Людзі паміраюць. Разбураюцца цэлыя экасістэмы. Мы знаходзімся ў пачатку масавага вымірання, і ўсё, пра што вы можаце казаць, гэта грошы і казкі пра бясконцы эканамічны рост. Як вы можаце!» — працягнула 16-гадовая актывістка.

Школьніца Грэта Тунберг вядомая тым, што натхніла людзей па ўсім свеце на «школьныя забастоўкі», ідэя якіх у тым, што па пятніцах замест урокаў школьнікі выходзяць на вуліцы, імкнучыся прыцягнуць увагу палітыкаў і грамадскасці да праблемы клімату.

У сваю чаргу крытыкі кліматычнага руху сумняваюцца ў кампетэнтнасці 16-гадовага дзіцяці без развітога крытычнага мыслення публічна судзіць пра такія складаныя пытанні, як кліматычныя змены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0