Ураган «Дарыян» (Dorian) дасягнуў максімальнай сілы, пяці балаў па пяцібальнай шкале. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры ўрагану складае 295 км/г. Пры парывах яна дасягае 354 км/г, паведамляе Ройтэрз. Гэта проста катастрафічная хуткасць.
Ураган пройдзе па Багамскіх астравах, а пасля можа дасягнуць Фларыды. Астравы перайшлі на жыццё ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі, усе турысты эвакуяваліся.
Да ўзмацнення сілы ўраганаў прывяло пацяпленне клімату на планеце, якое адбылося за апошнія дзесяцігоддзі.